Сам сабе лідар

Сам сабе лідар. Як пабудаваць грамадзянскую супольнасць у новых умовах

Жыццё ў новых умовах — гэта заўсёды выклік, асабліва калі яно пачынаецца знянацку. Ды і калі нават павольна, але з аб’ектыўных прычын няўмольна, часцяком вельмі балюча развітвацца са старымі сувязямі, адмаўляцца ад старых звычак.

Але падобна тканцы, якая рэгенеруе, з’яўляюцца новыя кантакты, новыя традыцыі. А яшчэ — жаданне спасцігаць нешта новае, на што раней, магчыма проста не хапала часу.
Навучацца — цяпер гэта нашмат прасцей, чым раней. Дзякуй кавіднай “удалёнцы” і “дыстанцыёнцы”. Цяпер дастаткова выйсці ў інтэрнэт, каб падняцца на новую прыступку ў сваёй сферы ці ўвогуле абраць іншую “лесвіцу”, нават не для “кар’ернага росту” — ды хаця б для сябе. Найвядомейшыя адмыслоўцы, эксперты — вось яны, на экране, у тваім распараджэнні.

У 2020 годзе людзям не хапіла адукацыі

Праект “Нацыя Лідараў” якраз дапамагае беларусам працягваць развіццё ў актуальных для іх сферах, павышаць узровень ведаў і навыкаў, неабходных для пабудовы свайго жыцця і шчаслівай будучыні сваёй дзяржавы.

“Позірк” грунтоўна пагутарыў пра праект з прадстаўніцай яго прадзюсарскага цэнтра Марынай, прадстаўніцай цэнтра суправаджэння выпускнікоў Рынай і ўдзельніцай праекта (так яна прасіла сябе называць) Таццянай. Сёння прадстаўляем першую частку размовы.

Чытаць артыкул цалкам у крыніцы

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

BEL