Бясплатны анлайн-курс

Свядомае бацькоўства

ва ўмовах няпэўнасці

Ва ўмовах дэградацыі сацыяльных інстытутаў, інфармацыйнага шуму і прапаганды дэструкцыйных каштоўнасцяў выхоўваць дзіця — заданне не з лёгкіх.

Курс “Свядомае бацькоўства ва ўмовах няпэўнасці” створаны для бацькоў, якія хочуць дапамагчы дзіцяці эфектыўна развівацца і стаць больш устойлівымі да негатыўных уплываў. Рэгіструйцеся на курс, каб навучыцца выкарыстоўваць прынцыпы свядомага бацькоўства!

Мы дапаможам вам навучыцца эфектыўным метадам выхавання дзіцяці:

  • камунікаваць з дзіцём ва ўмовах няпэўнасці і падтрымліваць у складаных сітуацыях
  • вучыць арыентавацца ў складаным свеце і спраўляцца з дэструктыўнымі ўплывамі
  • дапамагаць стаць самастойным і адказным, развіваць крытычнае мысленне
  • развіваць як асобу сябе, развіваючы тым самым асобу дзіцяці
  • узаемадзейнічаць з дзіцём з улікам яго ўзросту і дапамагаць яму прайсці праз цяжкасці сталення

Па выніках курса вы зможаце палепшыць адносіны з дзіцём:

  • стварыць для яго больш спрыяльныя ўмовы для развіцця ў сям’і
  • навучыцца спраўляцца з дэструктыўнымі ўплывамі на дзіця звонку
  • экалагічна дапамагчы дзіцяці расці шчаслівым
  • адчуць сябе больш упэўнена ў бацькоўскай ролі
  • дасягнуць паразумення і павагі адно да аднаго
  • пабудаваць адносіны даверу

Курс доўжыцца 2 месяцы і складаецца з Уводзін і 7 модуляў:

  • 8 ёмістых відэалекцый працягласцю да 30 хвілін + канспект (на платформе)
  • 7 групавых вэбінараў з выкладчыкам (у тэлеграм-чаце)
  • тэсты і заданні для самастойнага выканання (на платформе)
  • дадатковыя матэрыялы (на платформе)

Уводзіны

Вы даведаецеся:

  • Якія ёсць фактары дэструктыўнага асяроддзя і як яны ўплываюць на дзяцей і бацькоў
  • Як адэкватна разумець працэс выхавання
  • Як унутраны стан бацькоў уплывае на працэс выхавання дзіцяці
  • Якія фактары ўплываюць на фарміраванне асобы дзіцяці

Модуль 1. Бацькі. Адказнасць і стан бацькоў

Вы даведаецеся:

  • Якія базавыя адказнасці ёсць у бацькоў
  • Як дэкструктыўныя фактары асяроддзя ўплываюць на бацькоў
  • Як супрацьстаяць уплыву дэкструктыўных фактараў

Модуль 2. Дзіця. Індывідуальнасць дзіцяці

Вы даведаецеся:

  • Пра індывідуальныя асаблівасці дзіцяці
  • Пра ўплыў парадку нараджэння.
  • Пра падсвядомыя прыярытэты і ўзроставыя асаблівасці дзіцяці

Модуль 3. Дзіця. Стан дзіцяці

Вы даведаецеся:

  • Як праяўляецца прыгнечаны стан дзіцяці
  • Што такое памылковыя мэты паводзін

Модуль 4. Выхаванне ў сям’і. Спосабы выхавання

Вы даведаецеся:

  • Пра чатыры стратэгіі выхавання
  • Пра плюсы, мінусы і наступствы розных стратэгій
  • Пра спосабы падаўлення і павышэння самаацэнкі дзіцяці
  • Пра прычыны скандалаў і спосабы іх прадухілення

Модуль 5. Выхаванне ў сям’і. Прылады канструктыўнага ўзаемадзеяння

Вы даведаецеся:

  • Пра інструменты канструктыўнага ўзаемадзеяння ў сям’і
  • Як слухаць і чуць спагадліва
  • Пра правілы і дамоўленасці
  • Пра зоны адказнасці бацькоў
  • Як вырашаць пытанні разам з дзецьмі

Модуль 6. Выхаванне практыкай гісторыі

Вы даведаецеся:

  • Пра гістарычныя этапы станаўлення чалавецтва
  • Як падрыхтаваць дзіця да невядомай будучыні

Модуль 7. Дзіця ў дэструктыўных абставінах

Вы даведаецеся:

  • Як апрацаваць вонкавы дэградацыйны ўплыў
  • Як абараніць дзіця ад уплыву дэструктыўных фактараў
  • Пра баланс уплыву соцыуму і сям’і
  • Як вучыцца на складаных абставінах

Аўтар курса:
Васіль Пронь

трэнер нефармальнай адукацыі, псіхолаг, эксперт у сферы развіцця з больш як 20-гадовым досведам

Адукацыя:
Акадэмія паслядыпломнай адукацыі, спецыяльнасць “Практычная псіхалогія”, кваліфікацыя “Педагог-псіхолаг”. Перападрыхтоўка на базе вышэйшай адукацыі

Прафесійны досвед:

  • Больш за 15 гадоў арганізацыі праграм для бацькоў, развіццёвых праграм для дзяцей, правядзенне трэнерскага навучання педагогаў і андрагогаў
  • Правёў больш за 400 навучальных падзей, больш за 3000 гадзін кансультавання
  • Аўтар артыкулаў і публікацый па тэме развіцця і выхавання

Старт 4 патоку:  03.02.2025

BEL