Майстар-клас ад Андрэя Бодзілева. Абарона правоў спажыўцоў у Беларусі
Майстар-класы
18 Верас 20:00

Майстар-клас ад Андрэя Бодзілева. Абарона правоў спажыўцоў у Беларусі

18 верасня 2024 года прайшоў майстар-клас на тэму «Абарона правоў спажыўцоў у Беларусі».
Сутыкаліся з тым, што цана ў чэку і на цэнніку адрозніваюцца, а прадавец адмаўляецца вяртаць розніцу?
Ці, магчыма, атрымлівалі паслугу, якая не адпавядае чаканням і заяўленаму ўзроўню?
Або жадалі вярнуць няякасны тавар, але не ведалі, як правільна гэта зрабіць?

Такія і падобныя сітуацыі ўзнікаюць у нашым жыцці амаль штодня. Менавіта таму кожнаму і кожнай знас так важна ведаць, а таксама ўмець карыстацца сваімі спажывецкімі правамі. У тым, як гэта рабіць правільна і эфектыўна, паспрабавалі разабрацца на нашам майстар-класе.
Правеў майстар-клас аўтар і выкладчык курса “Прававы самапамочнік на кожны дзень”, праваабаронца Андрэй Бодзілеў.

На майстар-класе вы даведаецеся:
🔅 дзе і як рэалізуюцца спажывецкія правы беларусаў
🔅 хто і ў якіх выпадках іх часцей за ўсё парушае ў 2024 годзе
🔅 што можна і нават трэба рабіць, калі вашыя правы парушылі

Усе курсы

BEL