Што хвалюе беларусаў? Галасавы чат з псіхолагам
Галасавыя чаты з псіхолагамі
04 Верас 20:00

Што хвалюе беларусаў? Галасавы чат з псіхолагам

Мы заўважылі, што ў апошні час у нас праходзілі толькі тэматычныя эфіры і зусім не было чатаў, дзе вы можаце самі выбіраць, пра што мы будзем казаць. Наша каманда вырашыла, што час зноў даць вам магчымасць задаць любыя хвалюючыя пытанні і абмеркаваць тое, што важна менавіта для вас.

Таму тэма сённяшняга чата: “Што хвалюе беларусаў і беларусак?”

Эфір пройдзе ў фармаце “адказы на пытанні”. Будзем дзяліцца сваім меркаваннем, шукаць падтрымку і новыя ідэі, а таксама дзяліцца імі з іншымі.

Запрашаем вас падрыхтаваць пытанні ці кароткія апісанні сітуацый, якія вы хацелі б разабраць са спецыялісткай, каб наша гутарка атрымалася як мага больш насычанай, цікавай і карыснай для вас.

Спасылка на чат: https://t.me/nationofleaders_chat

Дата: 04.09.2024 


Усе курсы

BEL