ПСІХАЛАГІЧНАЯ ДАПАМОГА АД НАЦЫІ ЛІДЭРАЎ
Адчуваеце, што вам неабходна псіхалагічная дапамога?
У нашай камандзе ёсць псіхолагі, гатовыя вам дапамагчы
Усе спецыялісты – прафесіяналы з вышэйшай базавай псіхалагічнай адукацыяй і шматгадовым досведам працы. Яны рэгулярна павышаюць кваліфікацыю: праходзяць навучанне па актуальных праблемах, удзельнічаюць у семінарах, трэнінгах і сустрэчах, абменьваюцца досведам і падтрымліваюць адзін аднаго
У кожнага псіхолага ёсць свая спецыялізацыя і кола праблем, з якімі ён працуе. Гэта робіць нашу каманду унікальнай у сваім родзе, бо мы можам даць псіхалагічную дапамогу рознай накіраванасці кожнаму чалавеку: мужчыне і жанчыне, сем’ям і групам
Вы можаце звярнуцца да іх практычна па любой псіхалагічнай праблеме:
- выгаранне і апатыя
- адносіны: у сям’і, пары, на працы / вучобе, з сябрамі, увогуле з людзьмі
- унутраныя канфлікты і дзіцячыя траўмы
- самаацэнка
- падвышаная трывожнасць, панічныя атакі, страхі, непакой
Запрашаем запісацца на кансультацыю да нашага псіхолага:
ПСІХОЛАГІ НАЦЫІ ЛІДЭРАЎ
Іна
Кансультуючы псіхолаг
Сертыфікаваны гештальт тэрапеўт
Досвед 7 год
Спецыялізацыя:
- траўма
- сузалежнасць
- канфлікталогія

«У працы аддаю перавагу кліентаарыентаванаму падыходу. Па водгуках маіх кліентаў, мае моцныя бакі гэта: сумленнасць, эмпатыя, прафесіяналізм.
Праца мэнэджэрам у двух кампаніях, у тым ліку міжнароднай, дала мне вялікую практыку па вырашэнні канфліктаў, вядзенні перамоваў, медыяцыі.
Навучанне ў Маскоўскім Гештальт Інстытуце на працягу 5-ці гадоў ўзбагаціла новымі ведамі і дало больш глыбокае разуменне чалавечай псіхікі»
Працягласць кансультацыі: 60 хвілін
Кошт кансультацыі: 50€
Юлія
Дыпламаваны псіхолаг
Досвед больш за 20 год
Спецыялізацыя:
- эмацыйнае і фізічнае выгаранне
- пераадоленне стрэсу
- адносіны з бацькамі, дзецьмі і партнёрамі
- унутраныя канфлікты і супярэчнасці
- дзіцячыя траўмы
- перапісванне жыццёвага сцэнарыя
- нізкая самаацэнка

«Працую ў інтэгратыўнам падыходзе — у залежнасці ад асобы і запыту чалавека спалучаю псіхааналіз, псіхадынаміку, транзіктавы аналіз, схематэрапію, сымбальдраму, арт-тэрапію і іншыя метады і падыходы.
Мне важны не сімптом або асобны момант, а ўся асоба – унікальная, шматгранная, якая шукае, якая пакутуе, пераадольвае. Люблю працяглую працу, каб дапамагчы чалавеку здабыць сябе, радасць жыцця, свабоду дыхаць на поўныя грудзі і быць гаспадаром уласнага жыцця».
Працягласць кансультацыі: 60 хвілін
Кошт кансультацыі: 50€
Вольга
Кансультуючы псіхолаг
Досвед 5 год
Спецыялізацыя:
- траўма
- выгаранне
- трывожнасць, панічныя атакі
- сямейныя адносіны, адносіны ў пары, з бацькамі
- складанасці ў пабудове блізкасці

«Я глыбока перакананая ў тым, што крэда псіхолага — любіць жыццё і людзей, прымаць іх і дапамагаць ім вучыцца радавацца жыццю і сабе ў ім. Заўсёды можна знайсці шлях да сябе новага, стаць боль моцным, больш эфектыўным і больш шчаслівым. Часам для гэтага чалавеку трэба працягнуць руку, падзяліцца ведамі і дапамагчы справіцца з эмоцыямі, знайсці сябе ў іх, памірыцца з імі. Мы бясконца развіваемся і змяняемся, і я гатовая быць тым, хто працягне руку»
Працягласць кансультацыі: 60 хвілін
Кошт кансультацыі: 50€