Бясплатны анлайн-курс

Ад выгарання
да рэсурсу

Знайсці сябе, сілы, устойлівасць і сэнс

Старт 1 патоку: 25.03.2024

Рэгістрацыя: 18.03-23.03.2024

Подпишитесь на оповещение о старте регистрации
на следующий поток по ссылке
 

Перыяды апатыі, калі няма ні сіл, ні жадання што-небудзь рабіць, знаёмыя многім. Яны могуць быць выкліканы рознымі прычынамі: стрэсам, ператомленасцю, крызіснымі падзеямі. Але нават у самыя цёмныя часы ёсць святло. Пераадолейце гэты перыяд і знайдзіце радасць, сілы і матывацыю для новых дасягненняў, выконваючы практыкаванні ва ўтульным коле на курсе ад псіхолагаў Нацыі Лідэраў «Ад выгарання да рэсурсу»!

Поддержите Нацию Лидеров с помощью 1.5% от PIT в Польше!

Отправьте своим друзьям, которые платят налоги в Польше,
наши данные:

KRS: 0000007228
Текст: EDUKACJA BIAŁORUŚ

Инструкция заполнения декларации здесь

Курс будзе карысны ўсім, хто адчувае сімптомы выгарання:

  • Хуткая стамляльнасць
  • Адсутнасць энергіі
  • Страта цікавасці да жыцця
  • Негатыў у адносінах да звыклых рэчаў
  • Агульная трывога і раздражняльнасць
  • Незадаволенасць сабой і сваімі дзеяннямі
  • Недахоп сіл для рэалізацыі сваіх жаданняў
  • Неразуменне «Хто я, куды я іду і навошта мне ісці»

Мы дапаможам Вам навучыцца:

  • Ацэньваць свой псіхалагічны стан
  • Рэгуляваць свой эмацыйны стан
  • Правільна выдаткоўваць і папаўняць унутраныя рэсурсы
  • Пераадольваць крызіс ідэнтычнасці
  • Спраўляцца з віной і пракрастынацыяй
  • Клапаціцца пра сябе
  • Папярэджваць пачатак эмацыйнага выгарання і своечасова рэагаваць на яго

Па выніках курса Вы зможаце стаць больш устойлівымі да стрэсаў і крызісных сітуацый:

  • Лепш разумець сябе
  • Усведамляць свае каштоўнасці, мэты і жаданні
  • Знаходзіць апору ў сабе
  • Адсочваць, куды ідуць сілы, энергія
  • Папаўняць уласны рэсурс
  • Паляпшаць якасць свайго жыцця
  • Павялічваць узровень энергіі, матывацыі і прадуктыўнасці
  • Рэалізоўваць свае мэты

Праграма курса:

Модуль 1. Эмацыйнае выгаранне. Што гэта такое?
Вы даведаецеся:

  • што такое эмацыйнае выгаранне
  • якія яго прычыны і сімптомы
  • хто знаходзіцца ў групе рызыкі
Модуль 2. Стрэс. Што гэта, навошта ён нам і як з ім жыць?
Вы даведаецеся:

  • што такое стрэс
  • якія фізіялагічныя рэакцыі арганізма
  • як звязаныя стрэс і эмацыйнае выгаранне
  • што рабіць, каб палепшыць свой стан
Модуль 3. Ідэнтычнасць, або Хто я?
Вы даведаецеся:

  • што такое ідэнтычнасць
  • як яна змяняецца
  • што такое крызіс ідэнтычнасці
  • якія яго прычыны і наступствы для асобы
Модуль 4. На што я магу абаперціся? Пагаворым пра апоры, каштоўнасці і сэнсы
Вы даведаецеся:

  • што такое псіхалагічныя апоры
  • як звязаныя апоры і каштоўнасці
  • з якіх кампанентаў складаецца паняцце «сэнс жыцця»
  • як яго шукаць
Модуль 5. Што нам перашкаджае? Пагаворым пра віну ацалелага, пракрастынацыю і перфекцыянізм
Вы даведаецеся:

  • што такое віна ацалелага
  • у чым прычыны пракрастынацыі
  • што такое негатыўны перфекцыянізм
Модуль 6. Як жыць далей? Клопат пра сябе і адказнасць за свой дабрабыт
Вы даведаецеся:

  • як вярнуць сабе адказнасць за сваё жыццё
  • як рацыянальна разлічваць свае рэсурсы
  • як улічваць свае жаданні і каштоўнасці

Курс доўжыцца 3 тыдні і складаецца з 6 модуляў. Кожны модуль – гэта:

  • ёмістыя відэалекцыі працягласцю да 15 хвілін + канспект ад псіхолага (на платформе)
  • групавы вэбінар з псіхолагам ва ўтульнай, спагадлівай атмасферы
  • заданне для самастойнага выканання са зваротнай сувяззю (на платформе)

Расписание вебинаров (время минское):

Группа 1: Вт-Пт 21-23:00 
  Группа 2: Пн-Пт 21-23:00

 

Актыўных удзельнікаў курса чакае бонус! Падрабязней можна даведацца пасля рэгістрацыі.

Курс распрацаваны і праводзіцца камандай псіхолагаў Нацыі Лідэраў

  • Прафесіяналы з вышэйшай базавай псіхалагічнай адукацыяй у розных спецыялізацыях: кансультаванне, гештальт
  • Досвед працы кожнага псіхолага больш за 7 гадоў, у тым ліку больш за 2 гады выкладання на псіхалагічных курсах ад Нацыі Лідэраў: «Ступені», «Унутраная сіла», «Разам»
  • Нашы псіхолагі рэгулярна павышаюць кваліфікацыю: праходзяць навучанне па актуальных праблемах, бяруць удзел у семінарах, трэнінгах і сустрэчах, абменьваюцца досведам і падтрымліваюць адно аднаго

Адказы на частыя пытаннi:

ЦІ МОЖНА АТРЫМАЦЬ СЕРТЫФІКАТ ПАСЛЯ СКАНЧЭННЯ КУРСА
Так, для гэтага патрэбна праглядзець усе відэалекцыі, выканаць тэсты і фінальнае заданне
КОЛЬКІ БУДЗЕ АДКРЫТЫ ДОСТУП ДА МАТЭРЫЯЛАЎ НА ПЛАТФОРМЕ ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА
Матэрыялы будуць адкрытыя прыкладна на працягу тыдня пасля апошняга вэбінара